16 снежня ў Вільні, у Прэзідэнцкім палацы адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў балтыйскіх дзяржаў і Польшчы, паведамляе delfi.lt.

У традыцыйнай сустрэчы кіраўнікоў балтыйскіх дзяржаў прымуць удзел прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс і прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес. На мерапрыемства запрошаны і кіраўнік Польшчы Лех Качыньскі.

Падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць актуальныя для Еўрапейскага Саюза і рэгіёну Балтыйскага мора пытанні энергетычнай незалежнасці, а таксама дамовіцца аб канкрэтных кроках рэалізацыі стратэгічных праектаў рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?