Рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» 7 снежня атрымала адказ ад Брэсцкага філіяла «Белпошты» на свой зварот наконт заключэння дамоваў аб супрацоўніцтве. У лісце паведамляецца, што для ўключэння ў падпісны каталог рэдакцыі неабходна прадаставіць інфармацыю пра выданне, а таксама пералічыць 274 тысячы рублёў.

Акрамя таго, па словах галоўнага рэдактара «Ганцавіцкага часу» і дырэктара прадпрыемства «ІнтэксПрэс‑Рэгіён» Аляксея Белага, у рэдакцыю тэлефанавалі з «Брэстаблсаюздруку» і цікавіліся адпускным коштам газеты, а таксама абяцалі даслаць дамову на рэалізацыю выдання. Аднак ніякіх афіцыйных папер ад «Брэстаблсаюздруку» пакуль не паступала.

«Нягледзячы на дарагавізну паслуг прадпрыемстваў дзяржаўнай сістэмы распаўсюду,

мы будзем вельмі рады, калі з новага года наша газета вернецца ў кіёскі «Саюздруку« і ў падпісны каталог. І, значыць, стане больш даступнай для жыхароў Ганцавічаў», — зазначае Аляксей Белы.

Разам з тым, газета «Нясвіжскі час», выдаўцом якой таксама з’яўляецца «ІнтэксПрэс‑Рэгіён», пакуль не атрымала ніякага адказу ні ад «Белпошты», ні ад «Саюздруку».

А вось недзяржаўную баранавіцкую газету «Intex‑press» «Белпошта» ў чарговы раз адмовілася ўключыць у каталог. З прычыны «немэтазгоднасці» супрацоўніцтва,

— тлумачыць адмову кіраўніца ўпраўлення распаўсюду друкаваных СМІ «Белпошты» Марына Вараб’ёва ў афіцыйным лісце ад 8 снежня.

Адказу з «Брэстаблсаюздруку» на прапанову аднавіць супрацоўніцтва рэдакцыя «ІР» пакуль не атрымала.

***

«Ганцавіцкі час» выдаецца з траўня 2002 года, наклад каля 3 000 асобнікаў. «Нясвіжскі час» выдаецца з лістапада 2002 года, наклад 1 100 асобнікаў. «Intex‑press» выходзіць са снежня 1994 года, наклад 20 000 асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?