У Барысаве, на Гарадзкім стадыёне, маладзёвая зборная Беларусі (галоўны трэнер – Юры Курненін) правядзе матч адборачнага турніру да маладзёвага чэмпіянату Эўропы з камандай Кіпру.

Дарэчы, гэта адзіны матч зборнай Беларусі на радзіме. У нашай групе гуляюць толькі тры каманды: апроч Кіпру і Беларусі, выступае зборная Чэхіі. Зь імі нашы суайчыньнікі згуляюць на выезьдзе ў верасьні. Тады і вызначыцца пераможца падгрупы.

Пачатак матчу а 18-й. Цана білета – 2 500 (дзеці да 14 год – 1 500).

Зь Менску можна дабрацца электрычкай са станцыі Менск-Усходні, ад’езд а 15.36.

Ці ад станцыі Інстытут культуры. Ад’езд а 16.22 (але тут можна спазьніцца на футбол). Паколькі цягнік ідзе паўтары гадзіны.

Выезд назад а 20.12 і 21.22

Найлепшы варыянт маршрутка альбо аўтобус ад аўтавакзалу «Маскоўскі». Ад’езд а 15.20, 15.40, 15.50, 16.10, 16.35.

Ехаць 1 гадзіну 10 хвілін.

Назад -- а 19.50, 20.20, 21.00.

Тэарэтычна маршруткай можна яшчэ пасьпець як мінімум на другі тайм таварыскага матчу нацыянальных зборных Беларусь – Андора. Які пройдзе на менскім стадыёне «Дынама».

Пачатак а 21.00. Цана білетаў ад 2 000 да 10 000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0