Паведамленне аб мініраванні офіснага будынка ў цэнтры Мінска было непраўдзівым. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«Паводле яго слоў, паведамленне аб замініраванні будынка па вуліцы Энгельса паступіла ў 16.37. Невядомы, які тэлефанаваў з таксафона,

паведаміў, што ў будынку закладзена бомба, начыненая цвікамі і балтамі.

Для правядзення праверкі былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі з аператыўна-тэхнічнай групай, якія на працягу некалькіх гадзін праводзілі неабходныя мерапрыемствы.

Як зазначыў Ластоўскі, з будынка былі эвакуяваны прыкладна 100 чалавек. Выбуховае прыстасаванне знойдзена не было.

У гэтым будынку размяшчаюцца рэдакцыя газеты «Народная воля» і прадстаўніцтва агенцтва Рэйтэр.

Як паведамляецца на сайце «Народнай волі» (www.nv-online.info), ад супрацоўнікаў міліцыі газеце стала вядома, што тэлефанаванне пра замініраванне паступіла з Савецкага раёна Мінска ў адну з фірм, размешчаных у будынку.

Газета на сваім сайце таксама паведамляе, што

падчас праверкі быў узламаны кабінет шэф-рэдактара «Народнай волі» Святланы Калінкінай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?