Наданне расійскай мове статусу другой дзяржаўнай не аб'яднае Украіну. Пра гэта заявіў у суботу ў Цярнопалі прэзідэнт Віктар Юшчанка.
На яго думку, «толькі на аснове матчынай мовы можна зцэментаваць нацыю».
У шкале нацыянальных каштоўнасцяў на першым месцы павінна стаяць мова, сказаў Юшчанка. Тлумачачы, чаму Цімашэнка або Януковіч прапаноўваюць унесці ў Канстытуцыю праект «аб дзвюх дзяржаўных мовах», прэзідэнт сказаў:
«Я добра ведаю, чаму яны так робяць, бо кожны з іх дома на кухні гаворыць па-расійску.
Для іх ўкраінская мова не той клей, якім клеіцца нацыя». У той жа час Юшчанка прызнаў права кожнага грамадзяніна выбіраць мову зносін, але дадаў, што тады пацерпіць «ідэнтыфікацыя нацыі».
Ва Украіне больш за 8,3 млн чалавек лічаць сябе расійцамі, а амаль 15 млн грамадзян называюць расійскую мову роднай.