Міністэрствам унутраных спраў Беларусі заведзена крымінальная справа ў дачыненні да курсанта 3‑га курса Акадэміі МУС і яго сябрука.
Паводле аператыўных звестак, курсант вырашыў падманам атрымаць ад дзвюх мінскіх прастытутак грошы, пагражаючы прыцягнуць іх да адказнасці за занятак старажытнай з прафесій. Прычым, што самае смешнае,
курсант патрабаваў з іх усяго 280 тыс. рублёў.
Дзяўчаты хутка распазналі гора‑аферыста і здалі яго самі ў міліцыю. У выніку прадпрымальны курсант быў затрыманы пасля атрымання грошай супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і «Алмаза», а затым быў затрыманы і яго сябар, які таксама ўдзельнічаў у справе.
У дачыненні затрыманых заведзена крымінальная справа па прыкметах здзяйснення імі злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.209 (махлярства) і ч.5 арт.16 і ч.1 арт.431 (падбухторванне да давання хабару) КК РБ.