Наколькі добра вы памятаеце старажытную гісторыю Беларусі?
Шмат з таго, што адбывацца ў Беларусі сёння, мае грунт у глыбокай старажытнасці гэтага краю. Сабралі пытанні з падручніка за 6 клас, каб праверыць, ці добра вы памятаеце пра першабытных людзей на беларускіх землях і часы старажытнай Русі.
Стартуем
Якая стаянка на Беларусі найбольш старажытная?
Не, гэта другая стаянка старажытнага каменнага веку адкрыта на беразе р. Сож, каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна на Гомельшчыне. На ёй людзі жылі ў 22—21-м тысячагоддзях да н. э. Найбольш жа старажытная стаянка выяўлена на беразе Прыпяці, каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна на Гомельшчыне. Археолагі знайшлі там месца забою і перапрацоўкі паляўнічай здабычы. Людзі з'явіліся тут у 24-м тысячагоддзі да н. э.
Не, ніжні слой культурнага пласта гэтага гарадзішча на Свіслачы пад Мінскам датуецца ўсяго III ст. да н. э. Найбольш старажытная стаянка выяўлена на беразе Прыпяці, каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна на Гомельшчыне. Археолагі знайшлі там месца забою і перапрацоўкі паляўнічай здабычы. Людзі з'явіліся тут у 24-м тысячагоддзі да н. э.
Так, найбольш старажытная стаянка выяўлена на беразе Прыпяці, каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна на Гомельшчыне. Археолагі знайшлі там месца забою і перапрацоўкі паляўнічай здабычы. Людзі з'явіліся тут у 24-м тысячагоддзі да н. э.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Дзе на Беларусі выяўлены крэменездабыўныя шахты?
Не, тут іх не выяўлялі. А вось пасёлак Краснасельскі на Гродзеншчыне вядомы не толькі цэментным заводам і мелавымі кар'ерамі — тут таксама было адкрыта шмат крэменездабыўных шахтаў. Глыбіня шахты складала 3—5 м. Знойдзеныя ў адкладах мелу кавалкі крэменю змяшчалі ў скураны мяшок, які на вяроўцы выцягвалі наверх. З крэменю выраблялі сякеры і іншыя прылады, якія распаўсюджваліся ў Панямонні і за яго межамі. У адной шахце археолагамі выяўлена пахаванне «шахцёра».
Так, пасёлак Краснасельскі на Гродзеншчыне вядомы не толькі цэментным заводам і мелавымі кар'ерамі, тут таксама было адкрыта шмат крэменездабыўных шахтаў. Глыбіня шахты складала 3—5 м. Знойдзеныя ў адкладах мелу кавалкі крэменю змяшчалі ў скураны мяшок, які на вяроўцы выцягвалі наверх. З крэменю выраблялі сякеры і іншыя прылады, якія распаўсюджваліся ў Панямонні і за яго межамі. У адной шахце археолагамі выяўлена пахаванне «шахцёра».
Не, тут толькі саляныя шахты. А вось пасёлак Краснасельскі на Гродзеншчыне вядомы не толькі цэментным заводам і мелавымі кар'ерамі — тут таксама было адкрыта шмат крэменездабыўных шахтаў. Глыбіня шахты складала 3—5 м. Знойдзеныя ў адкладах мелу кавалкі крэменю змяшчалі ў скураны мяшок, які на вяроўцы выцягвалі наверх. З крэменю выраблялі сякеры і іншыя прылады, якія распаўсюджваліся ў Панямонні і за яго межамі. У адной шахце археолагамі выяўлена пахаванне «шахцёра».
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Адкуль старажытныя беларусы здабывалі жалезную руду?
Так. Жалезная руда, балотная і азёрная, часта сустракаецца на тэрыторыі Беларусі. Асабліва багатае на яе Палессе. Таму ў Беларусі шмат населеных пунктаў, назва якіх утворана ад слова «руда». Злучэнні жалеза стагоддзямі асядалі бурай каламуццю на дно балот ці азёр, утвараючы руду. Людзі знаходзілі яе па бурым колеры травы.
Не, з руднямі ў Беларусі было складана праз адсутнасць гор. Але на тэрыторыі Беларусі часта сустракаецца балотная і азёрная жалезная руда. Асабліва багатае на яе Палессе. Таму ў Беларусі шмат населеных пунктаў, назва якіх утворана ад слова «руда». Злучэнні жалеза стагоддзямі асядалі бурай каламуццю на дно балот ці азёр, утвараючы руду. Людзі знаходзілі яе па бурым колеры травы.
Не, была і свая. На тэрыторыі Беларусі часта сустракаецца балотная і азёрная жалезная руда. Асабліва багатае на яе Палессе. Таму ў Беларусі шмат населеных пунктаў, назва якіх утворана ад слова «руда». Злучэнні жалеза стагоддзямі асядалі бурай каламуццю на дно балот ці азёр, утвараючы руду. Людзі знаходзілі яе па бурым колеры травы.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Балты да прыходу славян насялялі большую частку Беларусі, але куды яны зніклі?
Хутчэй за ўсё не. Засяленне беларускіх зямель славянамі працягвалася не адно стагоддзе. Ранейшыя жыхары вымушаны былі пакінуць абжытыя месцы. Тыя, хто застаўся, паступова зліваліся са славянамі. Гэтаму спрыяла тое, што славяне, як і балты, з'яўляліся язычнікамі. У іх быў падобны лад жыцця. Ствараліся змяшаныя славяна-балцкія сем'і, балты пераймалі звычаі славян. У выніку адбылася славянізацыя балтаў.
Хутчэй за ўсё не. Засяленне беларускіх зямель славянамі працягвалася не адно стагоддзе. Ранейшыя жыхары вымушаны былі пакінуць абжытыя месцы. Тыя, хто застаўся, паступова зліваліся са славянамі. Гэтаму спрыяла тое, што славяне, як і балты, з'яўляліся язычнікамі. У іх быў падобны лад жыцця. Ствараліся змяшаныя славяна-балцкія сем'і, балты пераймалі звычаі славян. У выніку адбылася славянізацыя балтаў.
Сапраўды. Засяленне беларускіх зямель славянамі працягвалася не адно стагоддзе. Ранейшыя жыхары вымушаны былі пакінуць абжытыя месцы. Тыя, хто застаўся, паступова зліваліся са славянамі. Гэтаму спрыяла тое, што славяне, як і балты, з'яўляліся язычнікамі. У іх быў падобны лад жыцця. Ствараліся змяшаныя славяна-балцкія сем'і, балты пераймалі звычаі славян. У выніку адбылася славянізацыя балтаў.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Як славян НЕ называлі суседнія народы
Не. Венедаў згадваюць антычныя гісторыкі, размяшчаючы іх на ўсход ад Віслы — ад балтыйскага ўзбярэжжа да паўночных Карпат і нізоўяў Дуная. Даследчыкі лічаць, што венедамі называлі продкаў славян.

А вось сарматы — гэта качавы іранамоўны народ, роднасны да скіфаў. Але ў XVI стагоддзі шляхта прыдумала міф, што яна паходзіць не са славян, як звычайны народ, а менавіта ад сарматаў.
Не, склавінамі называлі славян, якія пражывалі на захад ад Днястра, каля Дуная.

А вось сарматы — гэта качавы іранамоўны народ, роднасны да скіфаў. Але ў XVI стагоддзі шляхта прыдумала міф, што яна паходзіць не са славян, як звычайны народ, а менавіта ад сарматаў.
Так, сапраўды, сарматы не славяне, а качавы іранамоўны народ, родасны да скіфаў. Але ў XVI стагоддзі шляхта прыдумала міф, што яна паходзіць не са славян, як звычайны народ, а менавіта ад сарматаў.
Не, антамі называлі славян, якія пражывалі на землях ад Днястра да Дняпра. Яны былі продкамі не толькі ўсходніх славян, з саюзу плямёнаў антаў выйшлі таксама сербы і харваты. У той жа час сярод нашчадкаў антаў быў і ўсходнеславянскі саюз плямёнаў дрыгавічоў.

А вось сарматы гэта качавы іранамоўны народ, роднасны да скіфаў. Але ў XVI стагоддзі шляхта прыдумала міф, што яна паходзіць не са славян, як звычайны народ, а менавіта ад сарматаў.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У якім творы расказваецца пра з'яўленне славян на тэрыторыі Беларусі?
Так, гэта найбольш ранні з захаваных у поўным аб'ёме рускіх летапісаў. «Аповесць» апавядае пра падзеі з біблейскіх часоў да 1117 года. У ёй расказваецца між іншым пра з'яўленне славян на тэрыторыі Беларусі, пра першых полацкіх князёў, пра пачатак раздраблення Полацкага княства.
Не, «Хроніка Быхаўца» апісвае часы Вялікага Княства Літоўскага. Пра з'яўленне славян на тэрыторыі Беларусі, пра першых полацкіх князёў, пра пачатак раздраблення Полацкага княства расказваецца ў «Аповесці мінулых гадоў», найбольш раннім з захаваных у поўным аб'ёме рускіх летапісаў.
Не, «Велесава кніга» гэта грубы фальсіфікат, створаны ў XIX-XX стагоддзях. Пра з'яўленне славян на тэрыторыі Беларусі, пра першых полацкіх князёў, пра пачатак раздраблення Полацкага княства расказваецца ў «Аповесці мінулых гадоў», найбольш раннім з захаваных у поўным аб'ёме рускіх летапісаў.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Якое славянскае племя насяляла ўсходнія землі Беларусі?
Не, крывічы засялялі поўнач Беларусі. Усходнія ж беларускія землі ў Раннім сярэднявеччы засялялі радзімічы. У асноўным яны жылі вакол ракі Сож. У «Аповесці мінулых гадоў» захавалася цікавае апавяданне аб паходжанні радзімічаў і вяцічаў. Нібыта некалі з Польшчы ва Усходнюю Еўропу прыйшлі браты Радзім і Вятка. Яны засталіся на новых землях і сталі родапачынальнікамі двух плямёнаў — радзімічаў і вяцічаў.
Не, гэтае балцкае племя насяляла захад Беларусі. Усходнія ж беларускія землі ў Раннім сярэднявеччы засялялі радзімічы. У асноўным яны жылі вакол ракі Сож. У «Аповесці мінулых гадоў» захавалася цікавае апавяданне аб паходжанні радзімічаў і вяцічаў. Нібыта некалі з Польшчы ва Усходнюю Еўропу прыйшлі браты Радзім і Вятка. Яны засталіся на новых землях і сталі родапачынальнікамі двух плямёнаў — радзімічаў і вяцічаў.
Так! Усходнія землі Беларусі ў Раннім сярэднявеччы засялялі радзімічы. У асноўным яны жылі вакол ракі Сож. У «Аповесці мінулых гадоў» захавалася цікавае апавяданне аб паходжанні радзімічаў і вяцічаў. Нібыта некалі з Польшчы ва Усходнюю Еўропу прыйшлі браты Радзім і Вятка. Яны засталіся на новых землях і сталі родапачынальнікамі двух плямёнаў — радзімічаў і вяцічаў.
Не, дрыгавічы насялялі поўдзень Беларусі і атрымалі сваю назву ад дрыгвы — палескіх балотаў. Усходнія ж беларускія землі ў Раннім сярэднявеччы засялялі радзімічы. У асноўным яны жылі вакол ракі Сож. У «Аповесці мінулых гадоў» захавалася цікавае апавяданне аб паходжанні радзімічаў і вяцічаў. Нібыта некалі з Польшчы ва Усходнюю Еўропу прыйшлі браты Радзім і Вятка. Яны засталіся на новых землях і сталі родапачынальнікамі двух плямёнаў — радзімічаў і вяцічаў.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Які наўгародскі князь захапіў Полацк, забіў князя, ягоных сыноў і прымусова зрабіў сваёй жонкай Рагнеду?
Так, неўзабаве пасля захопу Полацка ён стаў таксама кіеўскім князем. Пад яго ўладай зноў былі сабраны ўсе ўсходнеславянскія землі. Ад Рагнеды ў кіеўскага князя нарадзілася некалькі сыноў. Пасля спробы забіць Уладзіміра, той аддаў Рагнедзе і сыну Ізяславу ўладу ў Полацку.
Не, гэта імя полацкага князя, забітага Уладзімірам. Пасля захопу Полацка Уладзімір стаў таксама кіеўскім князем. Пад яго ўладай зноў былі сабраны ўсе ўсходнеславянскія землі. Ад Рагнеды ў кіеўскага князя нарадзілася некалькі сыноў. Пасля спробы забіць Уладзіміра, той аддаў Рагнедзе і сыну Ізяславу ўладу ў Полацку.
Не, полацкі князь Усяслаў Ізяславіч быў унукам Рагнеды і Уладзіміра. Пасля захопу Полацка Уладзімір стаў таксама кіеўскім князем. Пад яго ўладай зноў былі сабраны ўсе ўсходнеславянскія землі. Ад Рагнеды ў кіеўскага князя нарадзілася некалькі сыноў. Пасля спробы забіць Уладзіміра, той аддаў Рагнедзе і сыну Ізяславу ўладу ў Полацку.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
За што полацкага князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем?
Не. «Аповесць мінулых гадоў» расказвае, што маці нарадзіла князя Усяслава ад чаравання. У той час людзі верылі, што ён мог абярнуцца воўкам і з'яўляцца то каля сцен Вялікага Ноўгарада, то каля Кіева і нават каля далёкай Тмутаракані. Сучаснікі празвалі князя «валхвом» (вешчуном), у рускіх былінах ён застаўся вядомы як Волх Усяславіч. Пазней князя празвалі Чарадзеем.
Не. «Аповесць мінулых гадоў» расказвае, што маці нарадзіла князя Усяслава ад чаравання. У той час людзі верылі, што ён мог абярнуцца воўкам і з'яўляцца то каля сцен Вялікага Ноўгарада, то каля Кіева і нават каля далёкай Тмутаракані. Сучаснікі празвалі князя «валхвом» (вешчуном), у рускіх былінах ён застаўся вядомы як Волх Усяславіч. Пазней князя празвалі Чарадзеем.
Так! «Аповесць мінулых гадоў» расказвае, што маці нарадзіла князя Усяслава ад чаравання. У той час людзі верылі, што ён мог абярнуцца воўкам і з'яўляцца то каля сцен Вялікага Ноўгарада, то каля Кіева і нават каля далёкай Тмутаракані. Сучаснікі празвалі князя «валхвом» (вешчуном), у рускіх былінах ён застаўся вядомы як Волх Усяславіч. Пазней князя празвалі Чарадзеем.
Не. «Аповесць мінулых гадоў» расказвае, што маці нарадзіла князя Усяслава ад чаравання. У той час людзі верылі, што ён мог абярнуцца воўкам і з'яўляцца то каля сцен Вялікага Ноўгарада, то каля Кіева і нават каля далёкай Тмутаракані. Сучаснікі празвалі князя «валхвом» (вешчуном), у рускіх былінах ён застаўся вядомы як Волх Усяславіч. Пазней князя празвалі Чарадзеем.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Пра што сведчыла будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку?
Наадварот, будаўніцтва велічнага Сафійскага сабора было сведчаннем узрастання магутнасці По­лацкага княства. Гэта быў трэці — пасля Кіева і Ноўгарада — сабор імя Святой Сафіі ў Старажытнай Русі. У гэты ж час Полацк і іншыя гарады краю ўзбагаціліся дзякуючы развіццю рамяства і гандлю. Полацкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці.
Не. Будаўніцтва велічнага Сафійскага сабора было сведчаннем узрастання магутнасці По­лацкага княства. Гэта быў трэці — пасля Кіева і Ноўгарада — сабор імя Святой Сафіі ў Старажытнай Русі. У гэты ж час Полацк і іншыя гарады краю ўзбагаціліся дзякуючы развіццю рамяства і гандлю. Полацкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці.
Так. Будаўніцтва велічнага Сафійскага сабора было сведчаннем узрастання магутнасці По­лацкага княства. Гэта быў трэці — пасля Кіева і Ноўгарада — сабор імя Святой Сафіі ў Старажытнай Русі. У гэты ж час Полацк і іншыя гарады краю ўзбагаціліся дзякуючы развіццю рамяства і гандлю. Полацкая зямля дасягнула вяршыні сваёй магутнасці.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
2! Прагульшчык
Гісторыя вас, відавочна, не цікавіла, асаблівая тая, што тычылася далёкай старажытнасці. Магчыма, вы моцныя ў іншым. Тым не менш тыя падзеі дагэтуль уплываюць на нашую рэчаіснасць і таму іх варта ведаць лепш.
Па новай
3! Троечнік
На нейкіх уроках вы дакладна былі, але школьная адукацыя не пакінула ў вас цэласных ведаў пра мінуўшчыну. Магчыма, што ў паўсядзённым жыцці вам цалкам дастаткова гэтых ведаў, але для лепшага разумення Беларусі варта было б закрыць "белыя плямы".
Па новай
3! Троечнік
На нейкіх уроках вы дакладна былі, але школьная адукацыя не пакінула ў вас цэласных ведаў пра мінуўшчыну. Магчыма, што ў паўсядзённым жыцці вам цалкам дастаткова гэтых ведаў, але для лепшага разумення Беларусі варта было б закрыць "белыя плямы".
Па новай
4! Харашыст
Вы прыкладалі дастаткова высілкаў, каб даведацца пра далёкую мінуўшчыну, але некаторыя рэчы падзабыліся і гэтыя веды пра старажытнасць варта было б асвяжыць.
Па новай
5! Выдатнік
Вашыя веды па гісторыі досыць поўныя і вы ўпэўнена арыентуецеся ў датах, падзеях і асобах. Змрок, якім пакрытая глыбокая старажытнасць, не здольны вас напужаць.
Па новай
5+ Алімпіяднік
У старажытнай гісторыі Беларусі для вас сакрэтаў няма, вашы веды сягаюць далёка за межы школьнай праграмы. Вамі ганарацца вашы настаўнікі і бацькі, а аднакласнікі праз зайдрасць называюць ваш улюбёны прадмет "непатрэбным" — але вы даклдана ведаеце, што яны не маюць рацыі.
Па новай