Міністэрства замежных спраў Абхазіі і Рэспублікі Науру падпісалі пагадненне аб усталяванні дыпламатычных стасункаў.
Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік МЗС Абхазіі Сяргей Шамба і міністр замежных спраў, вонкавага гандлю і фінансаў Науру Кір’ен Кеке.
Раней расійскія СМІ пісалі, што Расія заплаціць Науру немалыя грошы за прызнанне.
Рэспубліка Науру — карлікавая дзяржава на аднайменнай каралавай выспе ў заходняй частцы Ціхага акіяна. Яго плошча ўсяго 21,3 кіламетра квадратных — гэта плошча Кастрычніцкага раёна Мінска.
Насельніцтва Науру складае 11 тысяч чалавек. Незалежнасць была абвешчана ў 1968 г.
Згодна з Вікіпедыяй, Науру з’яўляецца самай маленькай рэспублікай на свеце, самым маленькай дзяржавай‑выспай і адзінай у свеце рэспублікай без сталіцы.