Як паведаміла расійская тэлекампанія НТВ, першы сакратар гандлёва‑эканамічнага аддзела пасольства Швецыі ў Расіі Андрэс Марцін Форс ездзіў у Беларусь, дзе купляў недарагую панчошна‑шкарпэткавую прадукцыю, якую здаваў на рэалізацыю ў расійскія магазіны.

14 снежня НТВ паказала відэазапіс з камер патаемнага назірання, на якім бачна, як іншаземец разгружае каробкі са службовага аўтамабіля, расклейвае рэкламныя аб’явы і здае тавар у магазін на вуліцы Кахоўка.

Дзякуючы сваёй дыпламатычнай недатыкальнасці Форсу ўдавалася пазбягаць праверак на мяжы і выплаты адпаведных пошлін. Дыпламатычны статус не дазволіў супрацоўнікам АБЭЗ затрымаць яго, аднак матэрыялы расследавання перададзены ў МЗС Расіі.

У МЗС РФ паведамілі, што ў сувязі з гэтым шведскі бок прыняў рашэнне аб спыненні працы Форса ў Маскве. Да гэтага моманту дыпламат ужо пакінуў Расію. У шведскім пасольстве гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.

Андрэс Марцін Форс працаваў у Расіі са жніўня 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?