Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 снежня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с, днём па поўдні парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 10°С па захадзе да мінус 27°С па ўсходзе, днём мінус 14—20°С, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях мінус 8—13°С.
У Мінску 16 снежня пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу мінус 19—21°С, днём мінус 16—18°С.
У наступныя двое сутак, 17 і 18 снежня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 17 снежня ў паўднёвых раёнах кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу мінус 12—19°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 22—27°С, днём мінус 10—17°С, месцамі да мінус 20°С.
18 снежня па паўднёвай палове кароткачасовы снег, месцамі мяцеліца. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—19°С,
па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 20—25°С, днём мінус 11—18°С.
У Мінску 17 снежня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 16—18°С, днём мінус 13—15°С.