Два чалавекі траўміраваныя пасля бойкі ў нямецкім супермаркеце, дзе ў ход пайшлі палка сухой кілбасы і кавалак сырнай галавы.
Дыспазіцыя: у перадкалядных супермаркетах нямецкага Аахена – збыт людзей і брак цялежак. Пенсіянер і кабета пачынаюць змаганне за адну цялежку, выдае на тое, апошнюю. Калі жарсці напаляюцца, брат жанчыны, 24-гадовы хлопец, выцяўшы пенсіянера кулаком, валіць таго з ног. Потым бярэ цялежку і разам з сястрой завітвае ў супермаркет.
Тымчасам, адчуняўшы, 74-гадовы дзядуля, выяўляецца не шыла з перцам і следуе ў бок сырнага аддзела па слядах пакуль што шчаслівых ўладальнікаў цялежкі. Наблізіўшыся, дзядуля ляскае свайго крыўдзіцеля схопленай з прылаўка палкай салямі. Крыўдзіцель валіцца з капылоў. Маці ахвяры, таксама пенсіянерка, намагаецца абараніць сына двухкілаграмовай сырнай галавой, хоць не дужа паспяхова: дзядуля адпіхвае яе, ды тая, бразнуўшыся на шкляны прылавак, раніць галаву (сваю). Урэшце, распасвеных дэбашыраў разнімае паліцыя. Дваім з удзельнікаў бойкі патрабуецца медычная дапамога.