Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес зноў рэзка раскрытыкаваў палітыку ЗША ў Лацінскай Амерыцы.

На закрыцці саміта Баліварыянскага альянсу народаў Амерыкі ў Гаване ён назваў яе агрэсіўнай, сказаўшы, што Злучаныя Штаты атачаюць Венесуэлу ваеннымі базамі. Дасталося і Бараку Абаму:

«Гэта — лаўрэат Нобелеўскай прэміі вайны. Зараз нам пагражае яго прадстаўнік — дзяржсакратар. Але гэта смешныя пагрозы.

Мы не баімся вас.

Яны кажуць: узважваць наступствы вашых дзеянняў у адносінах з Іранам. Так, мы ўзважваем гэтыя наступствы, і нашы адносіны з народам і ўрадам Ірана будуць умацоўвацца з кожным днём».

На саміце таксама было абвешчана, што ўжо з студзеня краіны альянса, які аб’ядноўвае Балівію, Венесуэлу, Эквадор, Кубу, Гандурас, Нікарагуа і шэраг выспаў карыбскіх дзяржаў, пяройдуць ва ўзаемаразліках у гандлі на адзіную ўмоўную грашовую адзінку ‑‑ сукрэ і адмовяцца ад абрыдлага даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?