Колькасць насельніцтва Украіны апусцілася ніжэй адзнакі 46 мільёнаў чалавек і склала 45 млн. 999 тыс. 934 чалавека.

Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт статыстыкі Украіны. Такім чынам, за кастрычнік колькасць украінцаў скарацілася на 11 тыс. 411 чалавек. Пры гэтым, у бягучым годзе колькасць насельніцтва Украіны скарачалася ў сярэднім на 5-8 тысяч чалавек штомесяц.

1 студзеня 2009 насельніцтва Украіны складала 46 млн. 143,7 тыс. чалавек.

АП, паводле korrespondent.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0