А 18‑й на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі і сем’ямі зніклых у Беларусі вядомых людзей.

Мікалай Халезін, Натальля Каляда, Андрэй Саннікаў.

Мікалай Халезін, Натальля Каляда, Андрэй Саннікаў.

18:29

Акцыя скончылася, нікога не затрымалі.

18:16

Акцыя працягваецца. Удзельнікі акцыі гукаюць «Жыве Беларусь», а міліцыя — «Акцыя незаконна, вы будзеце прыцягнутыя да адказнасці».

На плошчы залілі днямі каток, людзі коўзаюцца на каньках, гарыць навагодняя елка.

Але пакуль ніхто не збіраецца адступаць.

* * *

На плошчы сабралася каля 60 чалавек. Запалілі два фаеры, узнялі бел-чырвона-белы сцяг. Два міліцынты папярэджваюць праз мегафон пра адказнасць удзельнікаў за несанкцыянаваную акцыю. Шмат «гаварашчых куртак» (г.зн. людзей у цывільным).

На плошчы — лідэры моладзі Артур Фінькевіч, Павел Юхневіч, Мікола Дземідзенка, Яўген Афнагель — ёсць прадстаўнікі ўсіх моладзевых рухаў, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, палітыкі Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык, прадпрымальнік Алесь Макаеў, каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў і журналістка Ірына Халіп, журналіст Валеры Шчукін.

Амаль кожны трымае партрэт палітвязня, людзі гукаюць: «Не — палітычнаму тэрору» і «Жыве Беларусь».

Сёння ў Мінску вельмі халодна, зараз недзе ‑18.

* * *

Чатыры гады кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне.

16 снежня акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення: гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гг апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?