Паводле вынікаў 2009 года адмоўнае сальда замежнага гандлю складзе 5 млрд. даляраў ЗША.

Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 17 снежня на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Ён паведаміў, што за 10 месяцаў 2009 года ўзровень вонкавага гандлю таварамі і паслугамі склаў 63,9% да ўзроўню адпаведнага леташняга перыяду, у тым ліку экспарт — 60,4%, імпарт — 67,1%. Пры гэтым Кабякоў падкрэсліў, што ўзровень экспарту «паволі ўзнімаецца».

Паводле слоў віцэ‑прэм’ера, за 10 месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі сфарміравалася ў памеры 4,3 млрд. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?