За апошнія два дні ў Беларусі з‑за моцных маразоў загінулі чатыры чалавекі, 36 — дастаўлены ў бальніцы з дыягназам «абмарожанне».

Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску толькі за апошнія суткі прыняў 11 чалавек з абмарожаннямі, з іх двум пастаўлены дыягназ «пераахаладжэнне». Дзевяць чалавек шпіталізаваны, паведамілі БелаПАН у цэнтры. Паводле слоў медыкаў, большасць пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, моцныя маразы ў краіне захаваюцца як мінімум да канца гэтага тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?