Пiнскiя мiлiцыянеры ўтылiзавалi партыю канфiскаванага каньяку. Праваахоўнiкi ўсяго толькi выканалi рашэнне суда i спецыяльнай камiсii па канфiскаце.

У аднаго жыхара Пiнска рабiлi вобыск з нагоды знiклых будматэрыялаў i нечакана натыкнулiся на калекцыю элiтных замежных каньякоў. 67 лiтраў напояў не мелi акцызных марак нашай краiны i былi канфiскаваныя. Каньяк утылiзавалi ў прысутнасцi гаспадара калекцыi.

Як паведамiла газета «Вячэрнi Брэст»,

спiртавы напой вылiлi ў лiўнёвую каналiзацыю, дзе каньяк змяшаўся з дажджавой вадой i паiмчаў у Пiну. Незразумела толькi, чаму прамаўчалi пiнскiя эколагi.

Калi кожны пачне лiць у рэчку каньяк цi гарэлку вёдрамi, невядома як гэта адаб’ецца на пачуваннi рыбы i iншай воднай жыўнасцi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?