Сяргей Прадзед (справа) і Аляксандр Гагарын.

Сяргей Прадзед (справа) і Аляксандр Гагарын.

16 снежня падчас акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана былі затрыманы тры актывісты ЛГБТ‑руху. На іх былі складзены пратаколы і прызначаны суд на 23 снежня.
Аднак супрацоўнікі Савецкага РУУСу перадумалі і выклікалі Сяргея Прадзеда і Александра Гагарына на размову сёння. Адразу пасля гутарак хлапцоў адвезлі ў суд.
Александр Гагарын быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і атрымаў штраф у тры базавых велічыні (105 тысяч беларускіх рублёў).

Сяргей Прад на судзе засведчыў, што міліцыянты пры затрыманні парушылі шэраг законаў і нагадаў, што мае права на адваката. Таму яго слуханне перанеслі на 22 снежня.

Калі адбудзецца суд над Сяргеем Андросенка пакуль не вядома, бо хлопец не хадзіў яшчэ «на размову» ў РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?