У конкурсе прымалі ўдзел карыстальнікі livejournal.com. Пераможца атрымаў найноўшую мадэль тэлевізара LG LED LCD TV SL9000.

Фатограф агенцтва БЕЛТА з Гродна Леанід Шчаглоў, вядомы ў ЖЖ, як prosto-free перамог у фотаконкурсе «Крок у свет без межаў», арганізаваны самым папулярным ЖЖ-карыстальнікам Расіі Рустэмам Адагамавым — у ЖЖ drugoi. Перамогу яму прынёс здымак бабулі з катом у кабінеце ветэрынара.

У конкурсе прымалі ўдзел карыстальнікі livejournal.com, якія зарэгістравалі свае дзённікі да 27 лістапада 2009 года. Пераможца атрымаў найноўшую мадэль тэлевізара LG LED LCD TV SL9000.

Другое месца заняў ЖЖ-карыстальнік flinter-ab з Пецярбурга з фотаздымкам хлопчыка сярод футбольных фанатаў піцерскага «Зеніта» ў часе леташняга прыезду футбольнага клуба ў Мінск на гульню з барысаўскім БАТЭ. На трэцім месцы апынулася масквічка play-off, якая прадставіла на конкурс фота маладой пары на пляжы. Гэтыя пераможцы атрымаюць тэлевізары LG LCD TV SL8000.

 1-е месца — prosto-free.livejournal.com

1-е месца — prosto-free.livejournal.com

 2-е месца — flinter-ab.livejournal.com

2-е месца — flinter-ab.livejournal.com

 з-е месца — play-off.livejournal.com

з-е месца — play-off.livejournal.com

***


Дзённік Рустэма Адагамава створаны ў 2002 годзе, штодзень яго наведвае да 15000 чалавек, а ўсяго Рустэм мае ў сябрах яго праглядае больш за 44000 ЖЖ-карыстальнікаў. Drugoi упэўнена трымае 1-е месца ў кірылічным сегменце благасферы. Дзякуючы надзвычайнай папулярнасці ён патрапіў у крамлёўскі журналісцкі пул.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?