Нацыянальная асамблея Венесуэлы прыняла закон, які абмяжоўвае заробак найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. Дазволены ўзровень — $6750. Такое абмежаванне датычыцца прэзідэнта, міністраў, дэпутатаў парламента, суддзяў. Уга Чавес, напрыклад, зарабляе $2,3 тысячы.
Мінімальны заробак у Венесуэле складае 967 балівараў — амаль $450.