Калекцыя
«Сучасная вечнасць» натхнёная старажытнымі арнаментамі, якія ўпрыгожвалі нацыянальнае адзенне на працягу многіх пакаленняў. Дызайнеры доўга падбіралі патрэбныя для ўпрыгожванняў элементы: праглядалі вышыўкі розных рэгіёнаў, раіліся з навукоўцамі, старанна правяралі сэнсы — і раптам прыйшлі да нечаканых высноў:
«Некалькі месяцаў мы размаўлялі з этнографамі, чыталі дзясяткі падручнікаў па нацыянальнай вышыўцы, сустракаліся з сучаснымі майстрыхамі — каб зразумець, што адзінага цвёрдага значэння ў беларускім арнаменце не існуе. Ёсць толькі агульны пасыл і намер майстрыхі, якая яго стварае».