Раніцай сакратарка ўправы БНФ прыйшла на працу і ўбачыла на дзьвярах прыстасаваньне з сымболікай РНЕ. Яна выклікала міліцыю, тыя – сапэраў.
Сапэр у адмысловай экіпіроўцы прывязаў да прыстасаваньня вяроўку, адышоўся і шморгнуў яе.
Прыстасаваньне адарвалася ад дзьвярэй управы і разьляцелася на кавалкі.
Усярэдзіне яго аказаліся эрэн’ешныя ўлёткі.
Пасьля гэтага да працы прыступілі міліцыянэры.