Беларускі форвард «Манрэаля» Андрэй Касціцын працягвае набіраць балы ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі.

Мінулай ноччу ён стаў аўтарам гола ў вароты «Мінесоты».

Але гэтая шайба не выратавала яго каманду ад паразы: «Манрэаль» саступіў 1:3. Андрэй Касціцын вызначыўся ў першым перыядзе. З перадачы амерыканца Скота Гомеса беларус закінуў галкіперу супернікаў і зраўняў лік (1:1). Усяго Касціцын‑старэйшы правёў на пляцоўцы 22 хвіліны 49 секундаў і нанёс па варотах «Мінесоты» два кідкі. Каэфіцыент карыснасці Андрэя ў гэтым матчы склаў 1.

Яго малодшы брат Сяргей правёў на лёдзе 17 хвілін 46 секундаў, двойчы патрывожыў брамніка суперніка ды завяршыў матч з нулём у графе каэфіцыента карыснасці.

Такім чынам, на рахунку Андрэя Касціцына 20 (9+11) балаў у 33 гульнях.

Сяргей Касціцын правёў у складзе «Манрэаля» 13 гульняў і зарабіў 3 (0+3) балы.

Лідэрам жа беларускага дэсанта ў гэтым сезоне з’яўляецца форвард «Таронта» Міхаіл Грабоўскі, на рахунку якога 23 (7+16) балы у 34 гульнях.

Абаронца «Каларада» Руслан Салей, які перанёс аперацыю на спіне, згуляў за денверскую дружыну адзін матч і бамбардзірскіх балаў не набраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?