Ён пакідае кіраўніцтва Федэрацыяй хакею і сыходзіць у расійскі бізнэс.

Уладзімір Навумаў вырашыў сысці з пасады старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ён заявіў сёння на пазачарговым пасяджэнні выканкама ФХРБ.

Уладзімір Навумаў паведаміў, што ў хуткім часе будзе працаўладкоўвацца за межамі Беларусі, таму не зможа надаваць хакею дастаткова часу. Ён назваў сваё рашэнне ўзважаным. «Яно даспела само», паведаміў ён журналістам 18 снежня.

Працаваць Навумаў мае ў Маскве, у сферы бізнэсу. У якасці мэнэджэра, а не ўласніка, патлумачыў былы міністр.

Удзельнікі пасяджэння выканкама вырашылі правесці справаздачна‑выбарную канферэнцыю ФХРБ 21 студзеня 2010 г., на якой і будзе абраны кіраўнік хакейнай федэрацыі.

Навумаў адзначыў, што яго не задавальняла тое, што «пачалі спрабаваць прымаць нейкія хакейныя рашэнні не ў федэрацыі, а на баку і федэрацыю толькі ставілі ў вядомасць пра тое, якое рашэнне прынятае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?