Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 19 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, слабая мяцеліца, днём па Гомельскай і месцамі ў Магілёўскай вобласці моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—18°C, пры праясненнях да мінус 20°C, днём мінус 10—16°C.

У Мінску 19 снежня будзе воблачна. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 14 —16°С, днём мінус 12—14°С.

У наступныя двое сутак, 20—21 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 20 снежня на значнай частцы тэрыторыі снег,

ноччу па паўночным усходзе моцны снег. На дарогах месцамі снежны накат.

Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—19°С, пры праясненнях да мінус 23—25°С, днём мінус 11—17°С.

21 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па заходняй палове краіны кароткачасовы снег. На дарогах месцамі снежны накат. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—19°С,

пры праясненнях да мінус 23°С, днём ад мінус 8°С па паўднёвым захадзе да мінус 16°С па паўночным усходзе.

У Мінску 20 снежня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 17—19°С, днём мінус 14—16°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?