У пятніцу ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Нямецкі «Штутгарт», за які выступае Аляксандр Глеб, пазмагаецца супраць уладальніка трафею-2009 іспанскай «Барселоны», за якую беларус гуляў у мінулым сезоне, заваяваў галоўны еўрапейскі трафей ды якому пакуль афицыйна належыць.

***

Іншыя пары: «Алімпіякас» — «Бардо», «Інтэр» — «Чэлсі», «Баварыя» — «Фіярэнціна», ЦСКА — «Севілья», «Ліён» — «Рэал», «Порту» — «Арсенал», «Мілан» — «Манчэстэр Юнайтэд».

Першыя матчы пройдуць 16‑17 і 23‑24 лютага, матчы ў адказ — 9‑10 і 16‑17 сакавіка. Матчы 1/8 сёлета разнесеныя на месяц, і штодня (у аўторкі і серады) будзе праходзіць толькі па дзве гульні.

Каманды, указаныя першымі, правядуць першы матч дома.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Мадрыдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?