У праграме Google Earth, якая дазваляе разгледзець спадарожнікавыя здымкі Зямлі ў добрай якасці, абнавілася мапа некаторых гарадоў Беларусі.

Раней карыстальнікі маглі бачыць карцінку вясны 2005 года.
Тады яшчэ не была пабудаваныя Нацыянальная бібліятэка. Станцыі метро «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная горка» ў Мінску таксама выглядалі катлаванамі.

Новы здымак зроблены сёлета ўлетку. Бібліятэка і станцыі метро даўно ўжо адкрыліся. Будуюцца новыя мікрараёны, ідзе рамонт будынка цырка. На жаль, некаторыя раёны закрытыя аблокамі.

Тая ж праблема і ў іншых гарадах. Напрыклад, у Гродна праз аблокі зусім нябачны гістарычны цэнтр горада.

Мапа даступная па адрасе http://maps.google.com/

У Гродна хмарна

У Гродна хмарна

Бібліятэка ўжо ёсць

Бібліятэка ўжо ёсць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?