Чарговы эпідэмічны ўздым захворвання на ВРІ і грып чакаецца ў Беларусі ў канцы студзеня — пачатку лютага.

Пра гэта паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан 18 снежня на канферэнцыі аб сітуацыі з захворваннем на ВРІ і грып, якая праходзіць у Мінску.

Паводле яе слоў, медыкі чакаюць

распаўсюджання у тым ліку пандэмічнага вірусу A (H1N1).

«Большасць у Беларусі з ім яшчэ не сутыкалася, і імунітэт у насельніцтва не выпрацаваны», — патлумачыла Карабан. Пры гэтым яна не змагла спрагназаваць, якія менавіта маштабы прыме эпідэмія.

Карабан паведаміла, што, у адпаведнасці са звесткамі СААЗ, у 90% выпадкаў грып працякае ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці, прычым у многіх нават без клінічных праяўленняў.

На канферэнцыі медыкі плануюць абмеркаваць магчымасці па прыняцці дадатковых супрацьэпідэмічных мер.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя,

на 23 лістапада ў Беларусі былі лабараторна пацверджаны 179 выпадкаў захворвання на пандэмічны грып A (H1N1), у тым ліку за час эпідэмічнага ўздыму захворвання — 153 выпадкі.

На 10 снежня, паводле вынікаў маніторынгу цыркуляцыі вірусаў ВРВІ, які праводзіцца Нацыянальным цэнтрам па грыпе і яго апорнымі базавымі лабараторыямі, сярод даследаваных з 1 кастрычніка 2009 года проб біялагічнага матэрыялу хворых на ВРВІ ў 66,9% грып выяўлены не быў. З ліку станоўчых проб у 34,7% выпадкаў пацверджаны грып А, у 3,5% — грып В, у 10,1% — вірусы парагрыпу, у 16,8% — адэнавірусы, у 17,7% — рэспіраторна‑сінтыцыяльны вірус, у 15,8% — змешаная інфекцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?