Сталічная міліцыя звярнулася да грамадзян з просьбай дапамагчы следству ў вышуку падазраванага, які ўчыніў крадзеж грошай з пункта абмену валюты № 37 «Абсалютбанка» ва універсаме «Цэнтральны».

Як паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама,

падазроны быў апрануты ў сінія джынсы і куртку цёмна-зялёнага колеру, у яго быў заплечнік.

Крадзеж быў учынены 18 снежня з 14 да 15 гадзіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, невядомы пранік у абменны пункт падчас адсутнасці касіра. Для ўчынення крадзяжу зламысніку спатрэбілася некалькі хвілін. Дакладная сума ўрону ўстанаўліваецца. Размова ідзе пра суму каля 50 млн. беларускіх рублёў. На месцы злачынства працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі крымінальнага вышуку, эксперты-крыміналісты. Праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваны на раскрыццё злачынства.

10 снежня адбыўся разбойны напад на абменны пункт «Абсалютбанка» каля сталічнага універсама «Аўтазаводскі». Была забітая 21-гадовы касір, выкрадзена каля 35 млн. рублёў.

Каментуючы новае злачынства, старшыня праўлення «Абсалютбанка» Барыс Чарэднік паведаміў, што кіраўніцтва банка разглядае магчымасць закрыцця ўсіх абменных пунктаў на час абсталявання дадатковымі сістэмамі аховы і бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?