Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) 18 снежня завяршыла трэці агляд праграмы стэнд-бай і прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі чарговага траншу крэдыту на 688 млн. даляраў. У выніку агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам для Беларусі ў межах стабілізацыйнай праграмы, дасягнула каля 2,88 млрд. даляраў.

У распаўсюджаным МВФ паведамленні намеснік дырэктара-распарадчыка МВФ Такатошы Като заявіў, што беларуская эканоміка пачынае выходзіць з крызісу. «Аб'ём экспарту стабілізаваўся, зніжэнне абменнага курсу рубля садзейнічае павышэнню канкурэнтаздольнасці і даверу да нацыянальнай валюты сярод насельніцтва», — зазначае адзін з кіраўнікоў МВФ.

Разам з тым, Като зазначае, што Беларусь застаецца «ўразлівай да знешніх узрушэнняў, якая патрабуе бесперапыннай разумнай макраэканамічнай палітыкі». «Важна замацаваць поспехі гэтай стабільнасці на працягу 2010 года. Аднак імкненне да неапраўдана высокіх тэмпаў росту ВУП узмоцніць націск на рахунак наяўных аперацый і павысіць уразлівасць Беларусі да знешніх узрушэнняў. Таму важна, каб мэты ўладаў былі заснаваныя на базе рэалістычных меркаванняў і ўзгодненай праграмы», — зазначаць у кіраўніцтве фонду.

У МВФ мяркуюць, што адным з ключавых фактараў у 2010 годзе з'яўляецца разумная крэдытная палітыка. Фонд падтрымлівае рашэнне ўладаў Беларусі на абмежаванне крэдытавання ў межах дзяржаўных праграм.

На думку Като, стварэнне Фінансавага агенцтва развіцця, якое заменіць банкі ў фінансаванні дзяржпраграм, «будзе важным крокам наперад». «Стварэнне гэтага ведамства дазволіць таксама Нацыянальнаму банку Беларусі спыніць рэфінансаванне банкаў на нярыначных умовах. Абмежаванні пры выдзяленні крэдытаў пад дзяржпраграмы дазволяць паступова знізіць працэнтныя стаўкі па крэдытах», — мяркуе намеснік дырэктара-распарадчыка МВФ.

Эксперты фонду таксама падтрымліваюць прыхільнасць уладаў Беларусі да правядзення разумнай бюджэтнай палітыкі. Аднак, на думку МВФ, эканамічны рост у краіне будзе ў многім залежаць ад правядзення структурных рэформ у эканоміцы.

Нагадаем, Беларусь звярнулася па атрыманне крэдыту да МВФ у кастрычніку 2008 года

«ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння «падушкі бяспекі», неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу».

Праграма стэнд-бай для Беларусі была зацверджана 12 студзеня 2009 года, а 29 чэрвеня памер фінансавага пакета, які выдзяляецца ў межах дадзенай праграмы, быў павялічаны амаль на 1 млрд. даляраў — да 3,63 млрд. даляраў. Такім чынам, у першым квартале 2010 года Беларусь можа атрымаць апошні транш крэдыту.

Сродкі пералічваюцца пад праграму эканамічных рэформ, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года), з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада.

З улікам выдзеленага 21 кастрычніка трэцяга траншу ў памеры каля 700 млн. даляраў агульная сума выдзеленых Беларусі дагэтуль сродкаў па праграме стэнд-бай складае каля 2,2 млрд. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?