Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў 19 снежня падпісалі план сумесных дзеянняў па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Дакумент быў падпісаны падчас нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў у Алмацінскай вобласці, якая папярэднічала сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.

«Мы аб`явілі свету, што мы цяпер канчаткова стварылі Мытны саюз, і зацвярджаем графік стварэння адзінай эканамічнай прасторы»,

— паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

«Міждзяржсавет на ўзроўні кіраўнікоў дзяржавы разгледзеў інфармацыю членаў камісіі сакратарыята ЕўрАзЭС па падрыхтоўцы плана дзеянняў фарміравання АЭП і вырашыў зацвердзіць план дзеянняў па фарміраванні АЭП трох рэспублік», — сказаў ён.

«Урадам Беларусі, Казахстана і Расіі сумесна з камісіяй Мытнага саюза неабходна забяспечыць выкананне плана дзеянняў гэтага рашэння ва ўстаноўлены тэрмін і інфармаваць міждзяржсавет ЕўрАзЭС — вышэйшы орган Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў», — зазначыў казахскі прэзідэнт.

Затым прайшла нефармальная сустрэча сямі кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, у якой узялі ўдзел таксама прэзідэнты Арменіі — Серж Саргсян, Кыргызстана — Курманбек Бакіеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон і Туркменістана — Гурбангулы Бердымухамедаў. Удзельнікі сустрэчы падпісалі сумесную выніковую заяву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?