Як адзначае міністэрства адукацыі, ідэалягічная праца павінна весьціся ў сьвятле падзеяў, што адбыліся ў 2006 годзе. На думку чыноўнікаў міністэрства адукацыі, у сувязі з «найважнейшымі грамадзка-палітычнымі падзеямі 2006 году… перад сыстэмай адукацыі пастаўленыя новыя задачы».

«Указамі кіраўніка дзяржавы зацьверджаныя тры сацыяльна значныя праграмы: «Моладзь Беларусі», «Моладзевыя таленты Беларусі» й «Дзеці Беларусі», – нагадвае міністэрства адукацыі. Таксама, дадаюць супрацоўнікі мінадукацыі, прынятая Праграма разьвіцьця сыстэмы адукацыі на пэрыяд да 2010 году.

У гэтых дакумэнтах аб’ёмна пададзены выхаваўча-ідэалягічны блёк, у якім сфармуляваныя падставовыя каштоўнасьці й кірункі дзейнасьці, што складаюць аснову сыстэмы выхаваньня ў нашай краіне», – гаворыцца ў рэкамэндацыях міністэрства.

У мэтадычных рэкамэндацыях адзначаецца пры гэтым, што «сёньня ў службовыя абавязкі ўсіх – ад настаўніка, выкладчыка, кляснага кіраўніка і куратара да міністра, уведзеная адказнасьць за правядзеньне ідэалягічнай і выхаваўчай работы».

У рэкамэндацыях таксама паведамляецца, што «міністэрствам адукацыі распрацоўваецца Кодэкс пра адукацыю. у якім упершыню на заканадаўчым узроўні будуць цэласна і комплексна адлюстраваныя пытаньні выхаваньня і сацыяльнай абароны навучэнцаў». У Кодэкс пра адукацыю будуць унесеныя таксама артыкулы з антыкарупцыйнага заканадаўства Беларусі.

Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0