Выканаўчы дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі скардзіцца на жахлівае падзенне адукаванасці.

Ён прыгадвае: «Калі мы выдалі зборнік «Філаматы і філарэты», я звязваўся па тэлефоне з кнігарнямі, каб удакладніць, колькі ў іх будзе заказаў. І вось гандлярка адной мінскай крамы перапытвала тавараведа:

«Слушай, Зин, там «Беларускі кнігазбор» какую-то книгу религиозную выдал про Филарета. Сколько будем брать?..»

А аднойчы, калі мы выпусцілі Ларысу Геніюш, адна з абласных бібліятэк вырашыла зрабіць прэзентацыю. Дамаўляемся з загадчыцай бібліятэкі, а яна пытаецца: «А хто прыедзе?» Ну мы пералічваем.

А яна:

«А можно привезти саму Ларису Антоновну? Мы вам и бензин оплатим и машину хорошую…»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?