Нобэлеўскі камітэт пастанавіў не пазбаўляць нямецкага пісьменьніка Гюнтэра Граса ганаровай узнагароды, нягледзячы на заклікі грамадзкасьці і палітычных дзеячаў.

Пры канцы мінулага тыдня Грас заявіў, што служыў у войсках СС. Гэта выклікала рэзкую рэакцыю многіх пісьменьнікаў, гісторыкаў і палітыкаў. Некаторыя запатрабавалі пазбавіць яго Нобэлеўскай прэміі за дасягненьні галіне літаратуры.

У аўторак Грас заявіў, што ягоныя літаратурныя дасягненьні ачарняюцца.

«Робяцца спробы абвясьціць мяне пэрсонай нон-грата, пасеяцб сумневы наконт усяго таго, што я зрабіў у жыцьці пасьля таго [службы ў СС] – і ўсё, што было ў маім жыцьці пасьля, зганьбавана», – заявіў Грас у інтэрвію тэлеканалу АРД.

На верасень заплянавана публікацыя мэмуараў Гюнтэра Граса пра вайну.

«Усё, што я магу сказаць пра гэта, у гэтай кнізе», – сказаў Грас.

Між тым, мэр Гданьска, дзе нарадзіўся Грас, заявіў, што пісьменьніка ня варта пазбаўляць званьня ганаровага грамадзяніна – паколькі трактоўка гісторыі не ўваходзіць у паўнамоцтвы гарадзкой рады. У панядзелак Лех Валэнса заявіў, што Грас павінен адмовіцца ад званьня ганаровага грамадзяніна Гданьска.

news.bbc.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0