У Румыніі праходзяць урачыстыя цырымоніі ў сувязі з 20‑годдзем рэвалюцыі, у выніку якой быў зрынуты рэжым камуністычнага лідэра Мікалае Чаўшэску.

Людзі прыносяць кветкі на могілкі, дзе пахавалі загінулых падчас падзей 20‑гадовай даўніны, таксама прыходзяць да месцаў, звязаных з народнымі выступленнямі ў 1989 годзе.

У выніку сутыкненняў па ўсёй краіне тады загінулі больш за 1110 чалавек.

Прэзідэнт Траян Бэсеску заявіў, што вінаватыя ў гібелі людзей у 1989 годзе да гэтага часу не панеслі пакарання.

У Румыніі па‑ранейшаму працягваюцца спрэчкі аб тым, хто страляў па ўдзельніках народных выступаў супраць рэжыму Чаўшэску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?