Вольга Акуліч (праект Werasen) прэзентавала свой першы музычны відэакліп на песню «Шлях». Рэжысёр кліпа – Алена Пляшэвіч, ідэя і выкананне – «Экстрым ТВ».

Упершыню за аснову кліпа беларускага выканаўцы быў узяты рэальны палёт на цеплавым аэрастаце (паветраным шары). Здымкі кліпа ажыццявіла прадакшн-студыя «Экстрым ТВ» пры падтрымцы РА «Проста» і Гродненскага аэраклуба.

Адметнасць кліпа ў тым, што ў ім не выкарыстоўваліся пастаноўкі, акторы і г.д. – спявачка разам са здымачнай групай трапляе ў «прапанаваныя абставіны». Паветраныя здымкі праходзілі ў кастрычніку, доўжыліся каля гадзіны, пры гэтым аэрастат дасягаў вышыні 350 метраў.

Песня «Шлях» была напісана ў 2009 годзе. Упершыню была выканана на фестывалі бард-рока і акустычнага рока «ВертіФэст» пад Кіевам. Дарэчы, і песня, і беларуская мова былі цёпла сустрэтыя украінскай публікай, а Вольга Акуліч увайшла ў лік пяці лаўрэатаў фэсту. Трэк «Шлях» увайшоў у альбом «Трохкутнік», запіс якога нядаўна завяршыўся. Пакуль дэма-версія альбома даступна для праслухоўвання ў Сеціве http://www.musicdepo.ru/users/werasen/ .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?