Намеснік Аддзела вонкавых царкоўных зносін Маскоўскага патрыярхата іераманах Філіп выступіў супраць спробаў прадставіць Сталіна як царкоўнага дабрадзея.

«Інтэрфакс» цытуе ліст аддзела Вонкавых царкоўных зносін (ВЦЗ) на імя старшыні камісіі ЦК КПРФ па вайскова‑патрыятычнай працы Е.Копышаву:

«І.В.Сталін прынёс гора мільёнам людзей. Нашто ж хаваць гэту праўду і рабіць са Сталіна героя? Спроба прадставіць жорсткага ганіцеля Царквы веруючым хрысціянінам і яе дабрадзеем небяспечная і можа прынесці духоўную шкоду».

Ліст накіраваны ад імя кіраўніка Аддзела ВЦЗ Маскоўскага патрыярхата архіяпіскапа Валакаламскага Іларыёна.

Раней Е.Копышаў звярнуўся да архіепіскапа з лістом, у якім прасіў іерарха растлумачыць яго пазіцыю адносна ролі асобы Сталіна ў гісторыі, выказаную ў адным з інтэрв’ю.

У сваім лісце Е.Копышаў пісаў, што «сумненні ў праўдападобнасці» сказанага іерархам прымушаюць яго выступіць у абарону «рабочых і сялян, атэістаў і веруючых, якія пад сцягам Леніна стваралі Савецкі Саюз, пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі на чале з І.В.Сталіным перамаглі кааліцыю фашысцкіх краінаў Еўропы, узнялі краіну з руінаў да вялікай дзяржавы і пры гэтым дбалі пра свабоду сумлення кожнага чалавека».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?