У дзяржаўным прадпрыемстве «Мiнсктранс» паведамiлi, як будуць весцiся перавозкi пасажыраў па мiжгароднiх i прыгарадных маршрутах у перадсвяточныя i святочныя днi: з 24 па 27 снежня i з 31 снежня па 3 студзеня.

Так, мiжгароднi аўтобусны транспарт будзе працаваць па наступным графiку: 24 i 31 снежня — як па пятнiцах; 25 снежня — па раскладзе суботы; 26 снежня i 1—2 студзеня — як па будных днях (серада); 27 снежня i 3 студзеня — па раскладзе нядзельных дзён.

Работа прыгараднага аўтобуснага транспарту будзе арганiзавана наступным чынам: 24 i 31 снежня — як па пятнiцах; 25 i 26 снежня, а таксама 1 i 2 студзеня — як па суботах; 27 снежня i 3 студзеня — па раскладзе нядзельных дзён.

Дарэчы, у сталiцы ў сувязi са змяненнем рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў горада 1 студзеня адмяняецца работа маршрутаў №№ 60, 114, 125, 554, 555, 576, 583, 589, 1019‑ТК, 1026‑ТК, 1233‑ТК, 1507‑ТК. Адначасова арганiзоўваецца праца аўтобуснага маршруту №114Д.

У святочную ноч iнтэрвал — 15 хвiлiн

У навагоднюю ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў сталiцы праца камунальнага пасажырскага транспарту будзе арганiзаваная з 0.00 да 5.30 з iнтэрвалам 15 хвiлiн, паведамiлi рэдакцыi ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мiнсктранс».

Гаворка, у прыватнасцi, iдзе пра аўтобусныя маршруты: №1 «ДС «Вяснянка — Вакзал», № 27 «ДС «Ангарская‑4 — Сасновы Бор», № 91 «АВ «Маскоўскi» — Вяснянка», № 95 «ДС «Славiнскага» — Сцяпянка», № 100 «Аэрапорт «Мiнск‑1» — АВ «Маскоўскi» (iнтэрвал — 8—9 хвiлiн). У святочную ноч з iнтэрвалам 15 хвiлiн будуць курсiраваць тралейбусныя маршруты: № 1 «ДС «Зялёны Луг‑7» — АВ «Маскоўскi», № 13 «ДС «Захад‑3» — Гарадскi Вал», № 41 «Малiнiна — ДС Уручча‑2», № 65 «ДС «Малiнаўка‑4» — Дружная». Нарэшце, пасажыраў у гэты ж час будуць развозiць трамвайныя маршруты: № 1 «Пл. Мяснiкова — Зялёны Луг», № 3 «Возера — Серабранка».

Таксама з iнтэрвалам 15 хвiлiн 1 студзеня з 0.00 да 3.00 будуць працаваць наступныя маршруты камунальнага пасажырскага транспарту. Аўтобусныя: № 29 «ДС «Кунцаўшчына» — Кульман», № 35 «ДС «Дружная» — Брылевiчы», № 42 «ДС «Кунцаўшчына» — Сухарава‑6», № 52 «ДС «Лошыца‑2» — Вакзал», № 72 «ДС «Шабаны» — Ст.м. Магiлёўская», № 73 «ДС «Сярова» — Вяснянка», № 99 «ДС «Уручча‑4» — 9‑ы км», № 113 «АВ «Маскоўскi» — Тубдыспанэр» (iнтэрвал — 30 хвiлiн), № 121 «ГЦ «Ждановiчы» — Сухарава‑6». Тралейбусныя: № 26 «ДС «Чыжоўка» — Кабушкiна», № 27 «ДС «Дружная» — Курасоўшчына», № 32 «ДС «Малiнаўка‑4» — Вакзал», № 48 «Сухарава» — ДС «Кунцаўшчына», № 51 «ДС «Дружная» — Курасоўшчына», № 53 «ДС «Малiнаўка‑4» — ДС «Зялёны Луг‑7», № 60 «ДС «Ангарская‑4» — Ст.м. Магiлёўская», № 62 «ДС «Уручча‑2» — ДС «Уручча‑4».

Праца метрапалiтэна 1 студзеня будзе арганiзаваная да 3.00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?