Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў, што Расійская праваслаўная царква прымае любы выбар чалавека, у тым ліку і ў сферы сэксуальнай арыентацыі, але катэгарычна выступае супраць абортаў і эўтаназіі.

«Мы прымаем любы выбар чалавека, у тым ліку ў сферы сэксуальнай арыентацыі, гэта асабістая справа чалавека», — сказаў Кірыл на сустрэчы з генеральным сакратаром Рады Еўропы Турб’ернам Ягландом ў сераду ў патрыяршых пакоях храма Хрыста Збаўцы.

Паводле яго словаў, прызнанне гэтага факту ні ў якім выпадку не мяняе пазіцыі РПЦ у дачыненні да самой з’явы.

«Рэлігійная традыцыя ўсіх практычна народаў сведчыць пра тое, што гомасэксуалізм з’яўляецца грахом», — нагадаў кіраўнік РПЦ.

«Той, хто здзяйсняе грэх, не павінен карацца … Таму мы перыядычна выступалі і выступаем супраць любой дыскрымінацыі людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі», — заявіў Кірыл.

Ён таксама заявіў, што РПЦ ніколі не далучыцца да голасу тых, хто лічыць аборт проста адным з правоў чалавека. «І ў дачыненні хворых людзей нельга ўжываць смерць, як сродак вырашэння праблем», — сказаў патрыярх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?