паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.

22 снежня на 138‑м кіламетры аўтадарогі мяжа РФ — Гомель — Кобрын пры ажыццяўленні абгону вадзіцель «Ровера»

выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «ВАЗ‑21063». У выніку ДТЗ загінула дачка кіроўцы «Жыгулёў», яшчэ дзве пасажыркі шпіталізаваны.

Паводле звестак ДАІ, за мінулыя суткі ў краіне зарэгістравана 19 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 20 — атрымалі раненні.

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 23 снежня старшы інспектар рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі Станіслаў Салавей, з пачатку года ў дарожна‑транспартных здарэннях у Беларусі загінулі 1.247 чалавек, у тым ліку 47 дзяцей, траўмавана прыкладна 7 тыс.

Ён адзначыў, што

асабліва небяспечныя ўмовы кіравання наступаюць тады, калі тэмпература вагаецца ў раёне нулявой адзнакі — значна павышаецца верагоднасць узнікнення галалёду, да якога многія кіроўцы не гатовы.

Паводле слоў старшага інспектара УДАІ МУС Міхаіла Банадыка, напярэдадні наступлення халадоў Дзяржаўтаінспекцыя праверыла гатоўнасць дарожнікаў і службаў ЖКГ да змены ўмоў надвор’я, працы пры нізкіх тэмпературах. Асабовы склад арыентаваны на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, і гэта актыўна практыкавалася падчас моцных маразоў, сказаў прадстаўнік ДАІ.

Міхаіл Банадык таксама паведаміў, што зараз Дзяржаўтаінспекцыя дзякуючы тэхнічнаму аснашчэнню службаў дэпартамента «Белаўтадар» мае інфармацыю аб дарожнай сітуацыі, умовах надвор’я практычна на ўсёй тэрыторыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?