На тэлерадыёкампаніі «Гомель» плануецца чарговае скарачэнне штата. Аб гэтым 14 жніўня паведаміў калектыву дырэктар студыі Віктар Котаў, вярнуўшыся з нарады ў Мінску.
Прычынай таму - змяненне канцэпцыі вяшчання тэлеканала «Лад», практычна адзінага з дзяржаўных тэлеканалаў, дзе ў абласнога тэлебачання было некалькі гадзін эфіру. З 1 кастрычніка з экрана гэтага канала знікнуць усе праграмы, якія зараз рыхтуюць гомельскія журналісты.
Ім у сваю чаргу прапанавана за 10 дзён падрыхтаваць на разгляд сталічнага кіраўніцтва праекты новых перадач. Пакуль «зверху» запатрабаваны толькі 10-хвілінныя выпускі навін два разы на дзень, а 130 супрацоўнікаў - ў разгубленасці, пры адсутнасці эфіру яны могуць застацца без працы.
Служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»