Восенню 2010 года закончыцца рэканструкцыя будынка Беларускага дзяржаўнага цырка, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў на прэс‑канферэнцыі 23 снежня.

Цырк быў закрыты ў красавіку 2009 года. Апрача рэканструкцыі асноўнага будынка ўзводзіцца прыбудова, якая заклікана пашырыць магчымасці цырка. Паказы часова праходзяць у шапіто.

Паводле слоў Ціцянкова, у выніку рэканструкцыі будынак цырка значна зменіцца. «Гэта будзе гонар сталіцы», — мяркуе ён.

Дасягненнем 2009 года ў культурнай сферы Ціцянкоў назваў адкрыццё Новага драматычнага тэатра. Апрача таго, завяршылася рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Пры яе правядзенні было вырашана адмовіцца ад ідэі пашырэння будынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?