У 2009 годзе ў Беларусі распрацоўваюць новую сумесь супраць галалёду. Яе ствараюць спецыялісты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта і УП «Гаррамаўтадар» Мінгарвыканкама.

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 23 снежня начальнік упраўлення «Цэнтр» мінскага прадпрыемства Генадзь Фралоў, састаў ствараецца на аснове фракцый даламітавага друзу памерам 0,1 мм з атрыманнем на паверхні друзу ацэтатаў. Друз, паводле яго слоў, забяспечвае большае счапленне колаў аўтамашыны і абутку з дарогай. Ацэтаты пачынаюць працаваць пры вельмі нізкіх тэмпературах, разбураючы лёд.

Кажучы пра добрыя якасці новага саставу, Фралоў выдзеліў першым чынам яго павышаныя антыкаразійныя ўласцівасці і зніжэнне нагрузкі на навакольнае асяроддзе. Зараз праводзіцца апрабацыя новай супрацьгалалёднай сумесі.

У Беларусі для барацьбы з галалёдам на дарогах выкарыстоўваюць пясчана‑саляныя сумесі і тэхнічны хлорысты калій, створаны на аснове адходаў харчовай солі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?