Прызначаны Масквой прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў у інтэрв’ю выданню The Telegraph заявіў, што Грузія і Украіна з’яўляюцца хваробай Расіі, якую патрэбна выкараніць — пераходзіць у наступ.

На думку прэзідэнта Чачні, мінулагодні напад Грузіі на Паўднёвую Асецію быў часткай антырасійкай змовы заходніх краін па захопе ўсяго Каўказу.

У сувязі з гэтым Кадыраў заклікаў урад Расіі выпрацаваць стратэгію, бо, на ягоную думку, неабходна пераходзіць у наступ.

«Грузія, Паўднёвая Асеція, Украіна — усё гэта будзе працягвацца і працягвацца. Гэта прыватная хвароба Расіі. Чаму мы павінны заўсёды пакутаваць, калі мы можам ліквідаваць гэтую праблему? Мы вялікая краіна, у нас ёсць усё: войска, тэхналогіі. Нам неабходна пераходзіць у наступ», — заявіў прэзідэнт Чачні. «Газета.Ru»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?