На МКАД у Мінску раніцай 24 снежня сутыкнуліся 32 аўтамабілі, паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

 www.onliner.by

www.onliner.by

Паводле слоў інспектараў, «спрацаваў прынцып даміно, калі адно ДТЗ цягне за сабой ланцужок іншых». Пацярпелых няма. Машынам прычынены матэрыяльны ўрон. Затор з?за аварыі працягнуўся ад вуліцы Ангарскай да мікрараёна Уручча.

На месцы ДТЗ цяпер працуюць інспектары ДАІ. Прычыны аварыі расследуюцца, але галоўным фактарам паслужыў галалёд і невыкананне вадзіцелямі хуткаснага рэжыму. У такое надвор’е Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў на МКАД ехаць з хуткасцю не 90, а 40?50 км/гадз.

***

На форуме сайта www.onliner.by відавочцы паведамляюць, што налічылі 56 аўто, разбітых у сённяшніх аварыях на кальцавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?