Вядомы расійскі блогер drugoi, які з’яўляецца бясспрэчным лідэрам у кірылічным сегменце благасферы, патлумачыў беларускім чытачам свайго блога, чаму ён піша Белоруссія, а не Беларусь. «Паважаныя беларускія чытачы гэтага блога. Так як любы запіс са згадваннем тут назвы вашай цудоўнай краіны ператвараецца ў нуднае і бясконцае абмеркаванне тэмы, як правільна пісаць — Беларусь ці Белоруссія — хачу растлумачыць, чаму я пішу гэтак, а не так, як бы хацелася некаторым каментатарам з Беларусі», — піша блогер.

«Мае юныя сябры па саюзнай дзяржаве, гэта зусім не таму, што мне хочацца вас пакрыўдзіць або закрануць.

Па-першае, я прывык да такой назвы, вырас з ёй і пражыў большую частку свайго жыцця. Вырас з песняй кампазітаркі Пахмутавай на вершы паэта Дабранравава ў выкананні выдатнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». У той песні, калі вы памятаеце, белы бусел ляціць над Белоруссіей, а ў песні верасу паэт Дабранраваў пачуў белорусскій матыў. Не беларускій, заўважце. Па-другое, у сваёй працы над вядзеннем гэтага блога я намагаюся выконваць правілы рускай мовы, якімі кіруюцца журналісты нашых вядучых расійскіх СМІ».

Напрыканцы допісу drugoi абяцае, што як толькі выданні «Коммерсантъ», Газета.ру, Лента.ру і РИА Новости пачнуць пісаць замест Белоруссіі — Беларусь, да іх далучыцца і ён, але не раней.

Нагадаем, што пытанне афіцыйнай назвы нашай краіны было ўзнятае ў часе сустрэчы беларускіх журналістаў з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым 23 лістапада гэтага году. Журналіст Белдзяржтэлерадыекампаніі, перш чым задаць пытанне, падкрэсліў, што «наша краіна называецца Беларусь — менавіта так, восем літар, мяккі знак на канцы» і параіў ужываць менавіта гэты варыянт, а не «Белоруссія». Праз тры дні, 26 лістапада, на паседжанні Аб’яднанай калегіі Міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расіі ў Мінску было прынятае рашэнне рэкамендаваць расійскім СМІ, міністэрствам і ведамствам ужываць назву Беларусь, а не Белоруссія.

***


Дзённік Рустэма Адагамава створаны ў 2002 годзе, штодзень яго наведвае да 15000 чалавек, а ўсяго Рустэм мае ў сябрах яго праглядае больш за 44000 ЖЖ-карыстальнікаў. Drugoi упэўнена трымае 1-е месца ў кірылічным сегменце благасферы. Дзякуючы надзвычайнай папулярнасці ён патрапіў у крамлёўскі журналісцкі пул.

Глядзі яшчэ:
Як называюць Беларусь іншыя народы ды ў іншых краінах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?