Прагноз надвор’я на 25 — 27 снежня 2009 года.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна, ноччу з праясненнямі. Мокры снег, які пераходзіць у дождж, у асобных раёнах ападкі моцныя. Ноччу і раніцай месцамі туман. Ноччу ў многіх раёнах, днём па паўночна?ўсходняй палове краіны галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва?ўсходні 6—11 м/с, месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—7°С,

днём мінус 1 — плюс 5°С, у паўднёва?заходніх раёнах ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 6—8°С.

У Мінску 25 снежня воблачна. Мокры снег, які пераходзіць у дождж. Галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва?ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу

мінус 1—3°С, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 26—27 снежня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 26 снежня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, які пераходзіць у мокры снег). Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва?заходні 6—11 м/с, днём па захадзе ў асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Т

эмпература паветра на працягу сутак мінус 2 — плюс 4°С.

27 снежня на значнай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 6—11 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 2°С.

У Мінску 26 снежня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі (дождж, які пераходзіць у мокры снег). Слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва?заходні 6—11 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 2°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?