Антыгероем нефармальнай цырымоніі ўзнагароджання «Грамадзянскай супольнасць — 2009» прызнаны Мін’юст, які стаў пераможцам намінацыі «Нерэгістрацыя году».

Прадстаўнікі найбольш заўважных у 2009 годзе грамадскіх ініцыятываў атрымалі сімвалічныя ўзнагароды ад Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацый. Сярод лаўрэатаў — БХК, праваабарончы цэнтр «Вясна», прадстаўнікі суполкі «ЖЖысты — Кобрынскаму дзіцячаму дому», Незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Снягурак ды інш. Антыгероем імпрэзы адзінагалосна быў прызнаны Мін’юст, які стаў пераможцам намінацыі «Нерэгістрацыя году».

Нефармальная цырымонія ўзнагароджання «Грамадзянскай супольнасць — 2009» праходзіла ўпершыню. Пераможцы намінацыяй вызначаліся сябрамі Працоўнай групы Асамблеі НДА, якая складаецца з 38 прадстаўнікоў арганізацыяў з усяе Беларусі пры ўдзеле незалежных экспертаў. Паводле рашэння заснавальнікаў прэміі, «Грамадзянскай кампаніяй — 2009» была абвешчаная супольная ініцыятыва беларускіх праваабаронцаў «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Трэба зазначыць, што пераможцы ў гэтай намінацыі абышлі сур’ёзных канкурэнтаў. Напрыклад, кампанія дзеля папулярызацыі беларускай культуры «Будзьма», кампанія за правы на свабоду асацыяцыяў «СТОП 193.1!», «Кампанія супраць будаўніцтва АЭС». Дыплом «Кампанія году» і

віншавальныя цукеркі ад беларускіх вытворцаў былі перададзеныя прадстаўніку «Вясны» Валянціну Стэфановічу, старшыні БХК Алегу Гулаку і каардынатару ініцыятывы «За адмену смяротнага пакарання» Ірыне Тоўсьцік.

Рэгіянальнай падзеяй году быў прызнаны масавы і «баявы» Форум Асамблеі НДА Магілёўскай вобласці, які сабраў пад адным дахам больш за 80 актывістаў дэмакратычных аб’яднанняў Магілёўшчыны. Віншаванні ад імя магілёўцаў прымаў Віталь Васількоў. У намінацыі «Крэатыў году» асноўнымі прэтэндэнтамі на перамогу выявіліся: Выправа Дзядоў Марозаў у пракуратуру і Бітва падушкамі ў гонар Аршанскай перамогі войскаў ВКЛ над Масковіяй, зладжаная

Ініцыятывай». Перамаглі падпольныя Дзяды Марозы і Снягуркі, якія дамагаюцца адмены артыкула 193.1 КК РБ.

«За дзейсную дабрыню» адзначыла Працоўная група Асамблеі групу ініцыятыўных блогераў, якія самаарганізаваліся дзеля дапамогі дзіцячаму дому.

«За чалавечнае стаўленне да жывёл» была ўганараваная Кампанія ў абарону бяздомных жывёл, якая ладзіцца цэлым шэрагам арганізацыяў і асобаў: грамадскімі аб’яднаннямі «Эгіда» і «Ратаванне», «Абаронім жыццё», «Заасвет», былымі валанцёрамі «Фаўна гораду», «Ініцыятыва», «Беларуская музычная альтэрнатыва» ды інш.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама не застанецца без жартаўлівага дыплому «Найбольш абсурдная адмова году». Чыноўнікі адмовілі ў рэгістрацыі грамадскай арганізацыі «Залаты леў», таму што «ў тэксце статута арганізацыі адсутнічае расшыфроўка назвы «Залаты леў». Як адзначыла вядучая імпрэзы Алёна Валынец, «у слонімскім упраўленні юстыцыі, відаць, ніколі не бачылі гербу свайго гораду, дзе залаты леў прысутнічае буйным планам!» Дыплом будзе дастаўлены на суд 29-га снежня, дзе прадстаўнікі «Залатога ільва» будуць аспрэчваць пастанову слонімскага ўпраўлення юстыцыі.

Арганізатары мерапрыемства плануюць ладзіць цырымоніі ўганаравання найбольш актыўных дзеячаў грамадскага сектару штогод.

Паводле belngo.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0