Робі Ўільямс

Робі Ўільямс

Жыццё ў блочным доме можа быць поўным турботаў, асабліва калі суседзі — прыхільнікі гучнай музыкі. Аднак адзін балгарын, які вырашыў забіць суседа за тое, што той слухаў без перапынку адну і тую песню, напэўна, прабавіць наступныя 16 гадоў з не менш праблематычнымі суседзямі — забойцамі і рабаўнікамі.

45-гадовы Аляксандр Аляксандраў з баўгарскага Перніка быў асуджаны за забойства свайго суседа Мартына Крумава. Крумаў раз'ятрыў Александрава, калі пачаў круціць дні навылёт адну і тую песню «Анёлы» ў выкананні брытанскага спевака Робі Ўільямса.

Паводле сведчанняў Аляксандрава, ён вымушаны быў паслухаць «анёльскую» кампазіцыю не менш за 1000 разоў на тыдзень. У выніку звады, якая ўсчалася паміж суседзямі, Аляксандраў забіў свайго суседа-меламана.

Забойца хоча падаць апеляцыю.«Я быў проста стэрарызаваны гэтай музыкай, — лічыць Аляксандраў. — І таму думаў толькі пра тое, як яе хутчэй спыніць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?