Прынамсі, выдаўцы календара Excellent Polyprint прэтэндуюць на гэта.
У аснове канцэпцыі календара на 2010 год — паралель між выключнай самадастатковасцю жаночага цела й якаснага прадукта. Кожны са здымкаў новага календара прысвечаны адной са сфераў рэкламна-вытворчай дзейнасці, выяўленых праз мінімалізм хараства аголенага жаночага цела.
Праўда, на дванаццаці лістах-месяцах мадэль усяго адна — Юля Паўлава. Аднак «не заўжды колькасць нараджае якасць. Мінімум сродкаў — максімум выразнасці», — адзначаюць аўтары календара Валянцін Свіягін і Валер Сафонаў.